Шыфр
612Г000628_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы» – гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы.
У яго склад маёнтка ўваходзілі кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын. Млын выкарыстоўваўся як гаспадарчае збудаванне для абмалоту зерня. Ён мае магутныя сцены (таўшчыня ў аснове 1,2 м), складзены з валуноў бутавага камня. Да паўночнай сцяны шчыльна падыходзіў вялікі вадаём, акаймаваны прысадамі івы. Сцены прарэзаны нерэгулярна ваконнымі праёмамі, уваход – у глыбокай тарцовай сцяне. Агульны план пабудовы – П-падобны.