зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы "Кухцічы": парк

Шыфр

612Г000628_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы» — гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні ландшафту сядзібы. У сваіх праектах італьянскі архітэктар Карла Спампані рашуча растаўся са спадчынай барока, ужываў класічныя прынцыпы і кампазіцыйныя рашэнні, узятыя са спадчыны А. Паладыё і Ж.-Ф. Найфорге.

Пра былую веліч сядзібы сведчыць уяздная алея, якая пачыналася далёка ў полі. На гэтай восі размешчана незвычайна шырокая (да 16 м) трохрадная галоўная алея сядзібы з уязной брамай. Яна перасякае сядзібу і выводзіць на мост цераз раку. Уздоўж алеі выцягнуты прамавугольны парк, за ім ідзе парадны двор з палацам. У парку раслі ліпы, адзіночна сустракаліся чорныя таполі Italica. Паркавы фасад будынкаў абвіваў вінаград дзявочы пяцілісточкавы. Па баках і з тылу палац акружаў ландшафтны парк з розным дрэвастоем.