Шыфр
612Г000628_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Фрагменты былой сядзібы “Кухцічы” – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы.
У склад маёнтка ўваходзілі кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын. Стайня прызначалася для утрымання коней. Сцены складзены з вялікага бутавага каменю, з закладкай у вянковую звязку шчэбня і шклянога шлака. Дах двухскатны, шчыты – з цэглы. Да аднаго з тарцоў зроблена прыбудова з сілікатных блокаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён