Шыфр
613Г000491_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ ст.
Апісанне
Двор Завушша ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1587 г.
Лядоўня з’яўляецца часткай сядзібнага комплексу, які захаваўся фрагментарна. Рэшткі будынка служаць узорам такога тыпу гаспадарчых пабудоў ХІХ ст. Падлягаюць захаванню рэшткі падземных і наземных сцен.
У мінулым лядоўня з’яўлялася даволі распаўсюджанай гаспадарчай пабудовай у сядзібах і дварах. Прадназначалася для захавання бульбы, гародніны, квашаніны, улетку – малака і іншых харчовых прадуктаў. Як правіла, уяўляла сабой прамавугольнае заглыбленае на 1,5 – 2 м ў зямлю збудаванне. Сцены былі абшытыя дубовымі плашкамі або абмураваныя каменнем ці цэглай. Страха была саламянай, пазней гонтавай альбо са шчапы. Лядоўні ў наш час адпавядае склеп (пограб).