Шыфр
613Г000491_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова XVIII cт.
Апісанне
Атрымаўшы Завушша, Тэафілія і Ігнацій Мараўскія ў сямідзясятых гадах XVIII стагоддзя перабудавалі сядзібу, што адлюстравана ў інвентарах 1828 і 1876 гг.
У часы Мараўскіх сядзібны дом у Завушшы, нягледзячы на свае адносна невялікія памеры, адпавядаў узроўню магнацкіх сядзіб. У ім знаходзілася шмат твораў мастацтва і стылёвае абсталяванне інтэр’ераў. Аб тым што сядзіба выдатна выглядала, сведчыць той факт, што гаспадары мелі магчымасць прымаць ў сваім маёнтку ў 1785 годзе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Каля 1818 года гэты дом наведала іншая каранаваная асоба – цар Аляксандр І.
Адначасова з сядзібным домам Мараўскія пабудавалі капліцу з цэглы, пад якой меліся склепы, хутчэй за ўсё, крыпты, заснавалі парк.
Былы сядзібны парк, створаны некалькімі пакаленнямі ўладальнікаў сядзібы, захаваўся фактычна ў сваіх гістарычных межах. Захавалася звыш трох дзесяткаў старых клёнаў, дубоў, ліпаў, ўзрост якіх дасягнуў 100 і больш гадоў. Захаваліся напрамкі двух асноўных паркавых алей.
Парк з’яўляецца неад’емнай часткай сядзібы, адным з асноўных яе планіровачных элементаў.
Цяпер колішні англійскі парк ператварыўся па-сутнасці ў лесапарк, а на месцы барочнага парку і саду знаходзяцца пусткі з рэшткамі ліпавых алей. Аднак ранейшая планіроўка часткова прасочваецца.
Рашэннем Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта ад 01.06.2020 № 902 парк у Завушшы як тыпавы біятоп быў перададзены пад ахову Дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстанове “Клецкі лясгас”.