Шыфр
613Г000491_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова XVIII cт.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Двор Завушша ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1587 г.
Атрымаўшы Завушша, Тэафілія і Ігнацый Мараўскія ў сямідзясятых гадах XVIII стагоддзя перабудавалі сядзібу, што адлюстравана ў інвентарах 1828 і 1876 гг.
Адначасова з сядзібным домам Мараўскія пабудавалі капліцу з цэглы, пад якой меліся склепы, хутчэй за ўсё, крыпты.
Капліца – помнік архітэктуры класіцызму. З’яўляецца часткай сядзібнага комплексу. Падлягаюць захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, элементы архітэктурнага дэкору (калоны, карнізы з сухарыкамі, цягі), у інтэр’еры – алтар на сцяне, пілястры, калоны, цягі), склепы, перакрытыя цаглянымі скляпеннямі.