зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гандлёвыя рады

Апісанне

  Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ў 1586 г. Афіцыйна лічыцца, што ратуша была пабудавана на галоўнай плошчы горада прыкладна да 1596 г. У адным з архіўных дакументаў указваецца дата будаўніцтва 1589 – 1590 гг.  Па баках ратушы былі размешчаны два рады мураваных гандлёвых радоў. Як першапачаткова выглядалі гандлёвыя рады, дакладна не вядома. А.Д.Квітніцкая за аснову прымала існуючыя, якія адкрываюцца да плошчы аркадамі. Яны былі накрыты аднасхільнымі дахамі, дзякуючы гэтаму над аркадамі ўтвараўся магутны атык, раскрапаваны цягамі. Прыём завяршэння атыкам будынкаў характэрны для беларускай архітэктуры.  

   Гандлёвыя рады будаваліся ў адной сувязі з ратушай. Ратушы былі галоўнымі будынкамі большасці еўрапейскіх гарадоў. Гэта было месца знаходжання органаў гарадскога самакіравання (рады або магістрата). Гісторыя будаўніцтва ратуш на Беларусі пачынаецца з XV ст., калі многія гарады атрымалі магдэбургскае права. У ратушы адбываліся пасяджэнні магістрата, судоў, гарадскія ўрачыстасці, тэатральныя прадстаўленні. Ратушы ўзводзіліся на галоўнай рыначнай плошчы, звычайна разам з гандлёвымі радамі. 

      Гандлёвыя рады – помнік грамадзянскай архітэктуры  з элементамі рэнесансу і барока. У комплексе з ратушай гандлёвыя рады знаходзіліся ў цэнтры былой рыначнай плошчы, адносяцца да найбольш старажытных збудаванняў Нясвіжа, да перыяду станаўлення горада ў другой палове XVI ст. Належалі да асноўных гарадскіх будынкаў. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя і архітэктурнае рашэнне фасадаў, дзе асноўным матывам з’яўляецца аркада і чляненне фасадаў нішамі, утворанымі гарызантальнымі і вертыкальнымі паясамі.