зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былога кляштара бернардзінцаў: гандлёвыя рады

Шыфр

712Г000081_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1810 - 1817 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Аднапавярховы выцягнуты ў плане, блізкі да літары Г будынак са скругленай вуглавой часткай. Агiнае былы касцёл бернардзiнцаў з боку пл. Свабоды і вул. Герцэна. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны фасад асноўнага цэнтральнага аб'ёму члянёны высокімі арачнымі нішамі, у якіх змешчаны арачныя аконныя і дзвярныя праёмы са створкавымі аканіцамі. Галоўны фасад часткі аб'ёму з боку вул. Герцэна мае падобнае архітэктурнае рашэнне: члянёны арачнымі нішамі і аконнымі праёмамі, аднак рытм чляненняў іншы, парушаны пазней прабітымі аконнымі праёмамі. Фасад ніжэйшага невялікага аб'ёму, які замыкае гандлёвыя рады з боку галоўнага фасада касцёла, раскрапаваны лапаткамі, прарэзаны трымя арачнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях. Аконныя праёмы знізу падкрэслены карнізным паяском. Па гарызанталі галоўны фасад будынка падзелены цягай, завершаны шматслойным карнізам.