зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гаспадарчая пабудова цукровага завода

Апісанне

Знаходзіцца на адлегласці каля 500 метраў на поўнач ад парка Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля на тэрыторыі мехдвара КСУП "Жылічы". Будынак уяўляе сабою рэшткі гаспадарчай пабудовы цукровага завода Булгакаў. Быў пабудаваны ў першай палове 19 стагоддзі як гаспадарчая пабудова цукровага завода. Будынак выкарыстоўваўся як склад сыравіны. Цукровы завод працаваў з 1830-х гадоў. У 1860-я гады вытворчасць цукру была спынена, была пачата вытворчасць спірту. 

Будынак выкарыстоўваўся як склад зерня да 1980-х гадоў. У 1980-я да паўднёвай сцяны будынка былі прыбудаваны гаражы. У той жа час будынак пачаў разбурацца, да 1990 года дах і паўночная сцяна будынка адсутнічалі.