зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

гаспадарчыя пабудовы

Апісанне

Дакладных звестак аб заснаванні сядзібы ў пісьмовых крыніцах не маецца. Прынята лічыць, што яна закладзена Пузынамі ў другой палове ХІХ ст. На думку А.Т. Федарука, больш праўдападобна, што яе заснавалі ў сярэдзіне ХІХ ст. Віслоцкія. 

Палацава-паркавы ансамбль размешчаны ў маляўнічым месцы побач з вёскай Грымяча на пагорку ў выгіне ракі Пульвы. Ансамбль сядзібы складаецца з мураванага палаца, невялікага пейзажнага парку, двух гаспадарчых пабудоў з цэглы і бутавага каменю. 

Вядома, што ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку меўся гаспадарчы двор, дзейнічалі кузня, два заезныя двары, млынок, вадзяны і ветраны млыны, вінакурня.  

Гаспадарчыя пабудовы размешчаны з усходняга боку ад пад'язной дарогі. Прызначэнне будынкаў не вызначана. Па звестках А.Т. Федарука, першы ад дарогі будынак -- былая сыраварня, пабудавана з цэглы, была накрыта дахоўкай, лядоўня і свіран -- з каменя. Датуюцца пачаткам ХХ ст.