Шыфр
713Г000160
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1958 г.
Апісанне
Шасцi-сяміпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Складаецца з двух розначасовых Г-падобных у плане корпусаў. Корпус № 1 шасціпавярховы на высокім цокалі. Цокаль аддзелены цягай. Фасады патынкаваныя з рустоўкай, вырашаны ў простых лаканічных формах. Па гарызанталі падзелены цягамі пад вокнамі 4-га паверха і паміж 4-м і 5-м паверхамі. Завершаны фасады карнізам спрошчанага профілю на кранштэйнах. Фасад па пр. Незалежнасці з левага краю на вышыню трох паверхаў вылучаны асіметрычна размешчаным арачным парталам галоўнага ўвахода, дэкарыраваным архівольтам. Партал абліцаваны гранітам.