Шыфр
412Г000010_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова XIX ст.
Апісанне
10 мая 1992 г. на паседжанні Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэння аб узнауленні дзейнасці Свята-Ражджаства-Багародзічнага жаночага манастыра ў г. Гродна. Пачаўся працэс паэтапнай перадачы будынкаў манастыру. Пасля канчатковай перадачы ў 1998 г. усяго архітэктурнага комплекса манастыру, на месцы металічнай агароджы з заходняга боку зноў была пастаўлена агароджа з цэглы. Агароджа аўтэнтычная захавалася толькі з паўднёвага боку манастырскага комплекса, пры гэтым, сярэдняя яе частка была разабрана ў 1-ай пал. 80-х гадоў XX ст. у сувязі з будаўніцтвам для музея двухпавярховага будынка, які прылягае да царквы Свята-Ражджаства Багародзіцы. Пабудавана з цэглы. Вонкавы бок агароджы роўны, з унутранага боку заходняй яе частцы - тры неглыбокія квадратныя нішы. У заходняй частцы агароджы - невялікая брамка. З усходу перад агароджай пабудавана брама. Брама аднапралетная. Пралёт арачны. Завершана брама трохвугольным франтонам. (Першая выява агароджы адлюстравана на гравюры Напалеона Орды 1870-х гадоў).