Шыфр
412Г000010_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Апісанне
10 мая 1992 г. на паседжанні Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэнне аб узнаўленні дзейнасці Свята-Ражджаства-Багародзічнага жаночага манастыра ў г. Гродна. Пачаўся працэс паэтапнай перадачы будынкаў манастыру. Ігуменскі будынак быў пераданы самым першым у 1992 г. і з гэтага часу пасля рамонту выкарыстоўваецца па свайму прамому прызначэнню. Будынак размешчаны ва ўсходняй частцы манастырскага комплекса насупраць царквы Свята-Ражджаства Багародзіцы. Пабудаваны з цэглы ў 1956 г. Аб’ёмы накрыты ўзаемаперпендыкулярным двухсхільным дахам. Кампазіцыя фасада сіметрычная, у цэнтры перад уваходом - ганак. Асноўны кампазіцыйны акцэнт зроблены на цэнтральнай частцы з мезанінам. Аконныя праёмы прамавугольныя, аздоблены ліштвамі з прафіляваным сандрыкам.