зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гісторыка-архітэктурны комплекс жаночага манастыра Раства Багародзіцы: манастырскі корпус

Шыфр

412Г000010_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1891 г.

Стыль

Класізызм

Апісанне

Будынак манастыра размешчаны ў заходняй частцы манастырскага комплекса. Пабудаваны ў 1891 г. з цэглы. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане з двухскатным дахам. Галоўны фасад мае набліжаную да сіметрыі кампазіцыю і ўпрыгожаны трохвугольным франтонам. Плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Аконныя праёмы другога паверха аформлены ліштвамі. Несіметрычна размешчаныя, адносна асноўнага аб’ёму, наружныя дзверы вылучаны двума тамбурамі з двухсхільнымі дахамі.

10 мая 1992 г. на паседжанні Свяшчэннага Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэння аб узнаўленні дзейнасці Свята-Ражджаства-Багародзічнага жаночага манастыра ў г. Гродна. Пачаўся працэс паэтапнай перадачы будынкаў манастыру. Келійны корпус быў перададзены ў 1998 г. Зараз будынак выкарыстоўваецца манастыром як другі келійны корпус.