Шыфр
413Г000767_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Нястанішкі, 2,8 км на поўнач ад вёскі, 0,5 км на паўднёвы захад ад касцёла Маці Божай Добрай Рады, злева ад дарогі Н7973
Датаванне
ХІХ стагоддзе
Капліца знаходзіцца за 2,8 км на поўнач ад вёскі, 0,5 км на паўднёвы захад ад касцёла Маці Божай Добрай Рады, злева ад дарогі Н7973.Капліца размешчана ў лесе на ўзвышэнні. Уяўляе з сябе двух'яруснае збудаванне пад шатровым дахам. Ніжні ярус змураваны з камянёў, трактаваны як кубападобны пастамент. Верхні ярус змураваны з цэглы і патынкаваны. Усе яго чатыры грані прарэзаны арачнымі скразнымі праёмамі. Унутры капліцы змешчана Распяцце.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён