Шыфр
413Г000767_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аграгарадок Жодзішкі, на паўночна-заходняй ускраіне аграгарадка, на старых вясковых могілках
Датаванне
другая палова ХІХ стагоддзя
Стыль
народнае дойлідства з рысамі класіцызму
Апісанне
Капліца знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне аграгарадка, на старых вясковых могілках. Двух'ярусная квадратная ў плане капліца пастаўлена на высокім цокалі. Цокаль і ніжні ярус змураваны з камянёў у дэкаратыўнай тэхніцы т.з. "разынкавай муроўкі". Паміж ніжнім і верхнім ярусамі выкладзены цагляны пояс. Верхні ярус змураваны з цэглы, патынкаваны. З усіх чатырох бакоў грані верхняга яруса прарэзаны вузкімі арачнымі праёмамі. Унутры змешчана фігура святой. Капліца накрыта пакатым чатырохсхільным дахам з крыжам.