Шыфр
413Г000767_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Калпяя, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на вясковых могілках
Датаванне
ХІХ стагоддзе
Капліца размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на вясковых могілках.Уяўляе з сябе невысокае збудаванне ў форме слупка, пастаўлена на высакаватым цокалі, накрыта пакатым чатырохсхільным дахам з крыжам. Цокаль змураваны з камянёў, каплічка з цэглы, патынкаваная. На галоўным фасадзе існуе прамавугольная ніша, аформленая акенцам у драўлянай раме.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён