зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

капліца-пахавальня

Апісанне

У “Пераліковай ведамасці” за 1867 – 68 гг. Кобрынскага павета паведамляецца, што заказельская фамільная капліца была пабудавана ў 1839 годзе з дазволу віленскага епіскапа Кланчэвіча. Архітэктар праекта – вядомы польскі і беларускі архітэктар Францішак Яшчолд.

Капліца ўзводзілася з мэтай размяшчэння ў ёй трунаў памёршых у розны час прадстаўнікоў роду Ажэшкаў.

У 1866 годзе ў адпаведнасці з загадам Галоўнага начальніка краю заказельская капліца павінна была быць закрыта. Удава апошняга ўладальніка маёнтка – Фердынанда Ажэшкі, якая ў гэтыя гады не пражывала ў Закозелі, звярнулася да Кобрынскага ваеннага начальніка з просьбай пакінуць капліцу ў такім выглядзе, у якім яна існавала да загаду аб яе закрыцці. Да закрыцця ў капліцы па святах і нядзельных днях вялося богаслужэнне, сюды з’язджаліся памешчыкі. 

У 1867 годзе капліца была закрыта, а ключы перададзены валавельскаму свяшчэнніку: паступіла новая прапанова вышэйшага начальства аб перадачы капліцы ў праваслаўнае ведамства, што было здзейснена ў 1868 годзе.

Капліца ўяўляе сабой рэдкае па кампазіцыі і гармоніі збудаванне.

Цэнтрычнае квадратнае збудаванне з востраканцовымі двухсхільнымі дахамі, пакрытымі меднымі лістамі, у перакрыжоўванні якіх падымаецца ўвысь чатырохгранная сігнатурка з востраканцовым шпілем і чыгунным крыжам у завяршэнні. Кампазіцыя падмацоўваецца вежкамі-фіяламі на вуглавых спараных контрфорсах, паміж якімі па вуглах карніза ўстаноўлены чатыры Статуі евангелістаў у чалавечы рост. Фасады будынка расчлянёны складанымі стральчатымі і трохлопасцевымі аркамі-нішамі. Уваход вылучаны парталам, над якім размешчаны Гербавыя картушы роду Ажэшкі. Вокны і люкарны з ажурным вокладкай запаўнялі каляровыя вітражы з дэкаратыўнымі адліванымі рашоткамі. Сцены ўпрыгожвалі іконы. Асаблівым майстэрствам выканання адрозніваліся хоры і галоўны алтар. Карункавай малюнак нервюр стварае ўражанне лёгкасці і ажурнасці зводу.