Шыфр
511Г000459_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1820-1830-я гг.
Стыль
Класіцызм
Карэтная была пабудавана ў першай палове ХІХ ст. Знаходзіцца на адлегласці каля 50 м ад палаца Булгакаў. Карэтная ўяўляе сабой Г-падобнае ў плане збудаванне, вуглом арыентаванае на паўночны ўсход. Надбудаваны другі паверх карэтнай з'яўляўся кватэрай вазніцы, які павінен быў у кожны момант быць гатовым да раз'ездаў.
Пасля рэвалюцыі да 1930 г. у карэтнай былі ўтвораны жылыя памяшканні і дапаможныя памяшканні школы працоўнай моладзі, што мясцілася ў палацы. З 1930 г. тут размясціліся навучальныя памяшканні агранамічнай школы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны карэтную займаў нямецкі гарнізон.
У пасляваенны час у карэтнай месціліся гаспадарчыя памяшканні, навучальны клас механізавання, клуб для студэнтаў. Пасля клуб змяніла зала цяжкай атлетыкі. У 1970-1980-я гг. да ўсходняга крыла карэтнай былі прыбудаваны два будынкі - цэх дрэваапрацоўкі і лазня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён