зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл

Шыфр

712Г000081_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-я пал. XVII ст.

Стыль

Барока

Апісанне

Былы касцёл уваходзіць у склад комплексу будынкаў былога кляштара бернардзінцаў, які пачаў фарміравацца ў гістарычным цэнтры г. Мінска ў першай палове XVII ст. З’яўляецца адной з найбольшх выразных дамінантаў у забудове паўночна-ўсходняга боку пл. Свабоды (былой пл. Высокі рынак). Адносіцца да помнікаў архітэктуры віленскага барока, да тыпу бязвежавых храмаў.  Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе. У выніку рэстаўрацыі будынку вернуты знешні архітэктурны воблік храма. Аб’ёмна-прасторавае і архітэктурнае рашэнне будынка, элементы дэкору на фасадах і ў інтэр’еры, канструктыўныя элементы  падлягаюць абавязковаму захаванню. Да іх адносяцца на фасадах пілястры, нішы, цягі, карнізы, партал галоўнага ўвахода, форма аконных праёмаў, абрыс франтона, валюты; у інтэр’еры – скляпенні ў бакавых нефах, захаваўшыяся пілоны і пілястры з ацалелымі ляпнымі элементамі, нішы.