Шыфр
712Г000235_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, пл. Свабоды, 9
Датаванне
XVIII стагоддзе
Апісанне
Касцёл - 3-нефавая 2-вежавая 6-слуповая базіліка з паўкруглай апсідай. Абапал апсіды размешчаны 2 капліцы, завершаныя купаламі на гранёных светлавых барабанах. На галоўным фасадзе дзве 5-ярусныя вежы, паміж імі фігурны франтон, які завяршае цэнтральны неф. У арачнай нішы-экседры на франтоне скульптура Дзевы Марыі. Фасад падзелены на 2 ярусы складанапрафіляваным карнізам. Уваход аформлены прысценным 4-калонным порцікам. Над карнізам порціка размешчаны балкон. Галоўны фасад дэкарыраваны пілястрамі, складанымі карнізнымі цягамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, шырокімі пілястрсамі ў прасценках. Апсіда завершана фігурным франтонам.