зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Клетка і рыба». Палатно, алей. 46 х 55 (аўтар Пінхус Крэмень)

Шыфр

722Ж000067_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён

Датаванне

каля 1950 г.

Апісанне

Час напісання карціны “Клетка і рыба” каля 1950 г.

Мастак Парыжскай школы Пінхус Крэмень (1890 - 1981) г. у мястэчку Жалудок Лідскага павета Віленскай губерні ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і рамесніка-саматужніка.

У 1912 г. Крэмень нелегальна перасёк мяжу і праз Германію перабраўся ў Францыю. Прыехаўшы ў Парыж, ён пасяліўся ў “Вуллі”. Значны ўплыў на фарміраванне Крэменя аказала творчае асяроддзе, у якім ён знаходзіўся, яго цесныя зносіны з Хаімам Суціным, Амедэа Мадыльяні, Маркам Шагалам, Восіпам Цадкіным, Андрэ Дэрэнам, Фернанам Лежэ і іншымі мастакамі-авангардыстамі.

У 1914 г. выставіў у салоне Незалежных тры скульптурныя работы, аднак ужо з наступанага года стаў займацца амаль выключна жывапісам. На ўсім працягу творчасці Крэмень пісаў пейзажы, партрэты, нацюрморты і ню ў дынамічнай манеры, стылістычна блізкай да экспрэсіянізму.