зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Кобрынскае ўмацаванне

Шыфр

111Г000726

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1933-1935 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак штаба ўяўляе сабой двухпавярховы, складзены з трох карпусоў аб’ём, які быў накрыты “плоскім” дахам. Бакавыя карпусы мелі дапаможныя функцыі, цэнтральны, некалькі змешчаны з прадольнай асі з’яўляўся спальнымі памяшканнямі казармы. Казарменных памяшканняў было па восем на кожным паверсе, разлічаных амаль на 500 жаўнераў і падафіцэраў. Агульная колькасць шэраговага і сяржантскага складу ў познесавецкі перыяд складала 320 чалавек - умоўна дзве роты. Будынак запраектаваны ў модным на той час, у другой Рэчы Паспалітай, стылі т.з. “польскі канструктывізм” і стылістычна вельмі падобны на сённяшні будынак РАУС на Паўночным Гарадку. У 1939 годзе ў будынку змяшчаліся падраздзяленні 2-га стралковага батальёну і палкавая школа 125-га стралковага палка.

У познесавецкі перыяд у збудаванні былі размешчаны казармы в/ч 11921 (111-ты Гвардзейскі Кёнігсбергскі Чырвонасцяжны, ордэна Кутузава II ступені артылерыйскі полк). Найвялікшыя страты, пасля вываду з Кобрынскага ўмацавання ваенных, будынак панёс падчас здымак мастацкай кінастужкі “Брестская крепость”. Пазней разрабаваны вандаламі.