зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці

Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

110Г000707

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1901 - 1902 гг.

Стыль

Фартыфікацыйная архітэктура

Апісанне

У канцы 60-х гадоў XIX стагоддзя на поўнач ад крэпасці праклалі чыгунку Масква - Варшава, насып якой утварыў "мёртвую зону" перад Кобрынскім умацаваннем. Для кантролю над гэтым участкам Э.І. Татлебен прапанаваў у 1869 годзе пачаць узвядзенне перадавога ўмацавання - форта "Граф Берг" і буйной земляной батарэі. Гэта быў першы форт Брэсцкай крэпасці, які знаходзіўся на адлегласці 850 метраў ад галоўнай абарончай паласы.

Першая абарончая паласа Брэсцкай крэпасці складаласа з 9 фортаў з нумарным пазначэннем, пабудаваных ў 1878-1888 гады. Фарты № I, II, III мелі сухія ровы, фарты № IV, V, VI, VII, VIII, IX, X - ровы, запоўненыя вадой.

Парахавы склеп № 3 уваходзіў у колькасць прамежкавых абарончых аб’ектаў Брэст-Літоўскай крэпасці другой паласы. Склеп пабудаваны ў пачатку XX ст. з бетону пад час мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці i стварэння вонкавай паласы абароны. Для дадатковай моцнасці ў бетон дадавалі бутавыя камяні. Па ўспамінах жыхароў пры будаўніцтве склепа працавалі арцелі працоўных з Расіі, Украіны, Польшчы і выкарыстоўваліся электралябёдкі.

У гады Першай сусветнай вайны ў жніўні 1915 г., пры адступленні з Брэст-Літоўска рускіх войскаў некаторые фарты i склепы былі падарваны, але парахавы склеп № 3 не пацярпеў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны у парахавым склепе № 3 знаходзіўся склад гаруча-змазачных матэрыялаў. У гады акупацыі ў склепе былі размешчаны склады боепрыпасаў. У 1943 г. пад час карнай аперацыі фашысты мелі намер расстраляць ў склепе ўсіх жыхароў в. Пугачова, пазней гэты прыказ быў адменены. 

З 1944 да 1990-гадоў склеп быў ва ўласнасці Узброенных сіл. Пасля вываду ў 1990-х гадах вайсковай часткі, склеп перададзены на баланс КУП “ЖРЭУ г. Брэста”. 

У 1998 г. быў дадзены дазвол на продаж парахавога склепа. 

У 2001 г. быў зроблены будаўнічы праект рэканструкцыі фартыфікацыйнага збудавання. У 2004 г. выканана перапланіроўка 6 памяшканняў.

У цяперашні час тэрыторыя адбудавана, парахавы склеп захаваўся на 100 %, памяшканні склепа выкарыстоўваюцца пад гаспадарчыя пабудовы, склады, магазіны рынка “Стары горад”. 

Парахавы склеп - помнік ваенна-інжынернага мастацтва Расійскай імперыі пач. XX ст.

Старонка