Шыфр
712Г000081_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1817 г.
Будынак пабудаваны ў складзе комплекса кляштара бернардзінцаў у 1817 г. У інвентарным апісанні кляштара пазначаны як "дом для экіпажа, рамеснікаў і чэлядзі кляштарнай", унізе была піваварня, саладоўня, лазня з адным акном, у сенцах знаходзіўся калодзеж. Памяшканні на цокальным паверсе мелі скляпеністыя перакрыцці. Будынак быў крыты гонтай. У 1820 г. на першым паверсе будынка размяшчалася ланкастэрская школа. З боку вуліцы быў зроблены парадны ўваход. У 1838 г. да флігеля пад адным дахам была зроблена аднапавярховая прыбудова (даўжынёй 5 саж.) у бок дзяцінца (справа). У ёй размясцілася новая піваварня. Пры гэтым былі зроблены некаторыя перапланіроўкі ў старым будынку. Памяшканне сушыльні было пераабсталявана для чэлядзі. У 1850-я гг. ланкастэрская школа перастала існаваць, на першым паверсе былі "помещены монастырские служители, как то: портные, сапожники и прочие рабочие". Пасля скасавання ў 1864 г. бернардзінскага кляштара ў будынку размясцілася пажарная каманда. У 1891 г. над будынкам па праекце гарадскога інжынера І. Кнопа і пад наглядам інжынера Д. Знабішына быў надбудаваны другі паверх. Там размясціўся гарадскі ламбард. На першым паверсе па-ранейшаму была казарма для пажарных, у сутарэні былі кладовыя, жылые памяшканні. У савецкі перыяд будынак выкарыстоўваўся як жылы. У пачатку 1980-х гг. быў пераведзены ў адміністрацыйна-гаспадарчы.
Двухпавярховы, пад часткай з цокальным паверхам, трапецападобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны спрошчана: падзелены міжпаверхавым карнізным поясам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На тарцовым фасадзе захаваліся руставаныя лапаткі. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён