Шыфр
712Г000238_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Энгельса, 1
Датаванне
1641 - 1650 гг.
Стыль
Рэнесанс
Апісанне
Двухпавярховы часткова з падвалам, П-падобны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Тарцовы фасад паўднёва-ўсходняга крыла, арыентаваны на вуліцу Энгельса, завершаны фігурным франтонам, які з'яўляецца асноўным акцэнтам на галоўным фасадзе. Франтон карнізнымі паясамі падзелены на тры ярусы, кожны з якіх прарэзаны люкарнамі. Фасады будынка вырашаны лаканічна, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. У тарцы паўночнага крыла на першым паверсе невялікае памяшканне, перакрытае крыжовымі скляпеннямі, напалову адкрытае з двух бакоў шырокімі арачнымі праёмамі ў фасадных сценах.