зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былога Троіцкага манастыра базыльянак, гарадской бальніцы: манастырскі корпус

Шыфр

712Г000010_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1799-1800 гг.

Апісанне

Паводле пісьмовых крыніц з 15 ст. на Троіцкай гары ў Мінску існавала драўляная царква. У 1630 г. Марына Вяжэвіч каля царквы заснавала жаночы базыльянскі манастыр. Першапачаткова ўсе пабудовы манастыра былі драўляныя. У 1799-1800 гг. узведзены мураваны манастырскі корпус (арх. Ф. Крамер). Аднак у 1809 г. на тэрыторыі манастыра адбыўся пажар, у выніку якога былі пашкоджаны манастырскія пабудовы. Аднаўленне манастыра адбывалася па праекту арх. М. Чахоўскага. 

3-ЦІ КОРПУС (БЫЛЫ МАНАСТЫРСКІ КОРПУС). Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам (трэці паверх надбудаваны пазней). Сцены патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка вылучана плоскім рызалітам, члянёным гаразантальна паміж 2-м і 3-м паверхамі карнізам з дэнтыкуламі. Прамавугольныя аконныя праёмы рызаліта маюць абрамленні з прамымі сандрыкамі, астатнія вокны без ліштваў. Фасадная плоскасць 1-га паверха апрацавана рустам. Па перыметры будынка праходзіць карніз. Дваровы фасад вылучаны бакавымі рызалітамі, адзін з якіх умацаваны контрфорсамі. Фасадная плоскасць рызалітаў на ўзроўні першага паверха дэкарыравана гарызантальным рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. Пазнейшыя прыбудовы ў пэўнай ступені сказілі выгляд будынка. Захаваліся крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні ў памяшканнях 1-га і 2-га паверхаў.