Шыфр
412Г000033_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ціміразева, 1, зав. Ціміразева, 1А
Датаванне
1760 - 1770 гг.
Апісанне
Комплекс размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, замыкае вуліцу Ціміразева. Сфарміраваўся ў 1760-70-я гады па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Мае назву Станіславова. Сядзіба была загараднай рэзідэнцыяй польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры позняга барокка.
У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац. Сіметрычна размешчаныя флігелі ствараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезду невысокай каменнай агароджай. За домам - парк рэгулярна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя будынкі размешчаны за заходнім флігілем.
Каменны палац - прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб'ядноўвае парадную групу памяшканняў. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана рызалітам з атыкавым завяршэннем, а дваровы фасад паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстаны раскрэпаваныя карнізы, пілястры і паясы. У вестыбюлі захаваліся 2 печы 19 стагоддзя ў стылі неаготыкі.
Флігелі - прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з высокім вальмавым дахам.
Сцены флігеля па адрасе Ціміразева, 1а (пасля пераадрасацыі - зав. Ціміразева, 1/1) пабудаваны з цэглы, атынкаваны. Дах флігеля з шыфера. З правага ад цэнтральнага фасада боку будынка прыбудаваны неатынкаваны аб'ём.