Шыфр
412Г000033_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, зав. Ціміразева, 1
Датаванне
Пачатак ХІХ ст.
Апісанне
Сядзіба была загараднай рэзідэнцыяй польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З’яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры позняга барока. Комплекс размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, замыкае вуліцу Ціміразева.
У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтральнае месца займае палац. Сіметрычна размешчаныя флігелі абнесены з боку ўезду невысокай каменнай агароджай. За домам - парк рэгулярна-прамянёвай планіроўкі. Гаспадарчыя будынкі размешчаны за заходнім флігілем.
Гаспадарчы будынак (былы зернесклад) з’яўляецца паўночна-усходняй часткай комплекса гаспадарчых пабудоў Станіславова. Гэта адзін мураваны з жоўтай цэглы гаспадарчы будынак прамавугольнай формы, які быў пакрыты нізкім двускатным дахам. Будынак некалі часткова атынкаваны. У будынка цалкам адсутнічае дах, перакрыцці, падлога. Фактычна, ацалелі часткова разбураныя знешнія сцены будынка.
Будынак мае дзве брамы - дзвярныя ўваходы.