Шыфр
412Г000033_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1760 - 1770 гг.
Апісанне
Комплекс размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, замыкае вуліцу Цімірязева.
Сядзіба Станіславова - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XVIII ст. Сфарміравалася ў 1760-1770-я гг. па праекце італьянскага архітэктара Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Панятоўскага. Сваю назву атрымала ад імя караля, як і сядзібы Аўгустова і Панямунь. Палац быў прызначаны для кароткачасовага знаходжання караля і называўся паляўнічым.
Ансамбль уключаў сядзібны дом, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк. У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Агульны выгляд сядзібы вядомы па малюнку Н. Орды другой паловы ХІХ ст., на падставе якога можна зрабіць выснову, што на працягу 100 гадоў палац захоўваў свой першапачатковы выгляд.
На планах г. Гродна маёнтак Станіславова ўпершыню з’яўляецца ў 1807 г. (паказаны жылыя і гаспадарчыя будынкі). З вядомых планаў Станіславова нанесена на план Гродна 1929 г. У гэты час маёнтак ужо ўваходзіў у рысу горада.
Пасля 1939 г. тут размясціўся першы ў Гродзенскім раёне саўгас.
У пасляваенны час будынак неаднаразова падвяргаўся рамонтам, у выніку якіх быў часткова згублены або скажоны архітэктурны дэкор фасадаў.
З пачатку 1950-х гг. і да цяперашняга часу ў будынках былой сядзібы размяшчаюцца кафедры і дапаможныя службы аграрнага ўніверсітэта.