Шыфр
713Г000007_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Маскоўскі раён, вул. Аўтадораўская, 3Е/2
Датаванне
1912 - 1914 гг.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Будынак па вул. Аўтадораўскай, ЗЕ/2 ўваходзіць у склад комплексу чыгуначнай бальніцы як дапаможны корпус. Бальніца была пабудавана ў 1912 - 1914 гг. Па тэхнічным пашпарце будынак датуецца 1905 г., што, відавочна, з’яўляецца памылкай. Паводле архіўнага дакумента ў 1910 г. на ўчастку, акрамя вадацяжнай вежы, іншых мураваных будынкаў не існовала. У Вялікую Айчынную войну будынак захаваўся. Пра яго рамонты ў пасляваенны перыяд звестак не маецца. Несумненна, праводзіліся работы па замене пакрыцця даху, запаўненні оконных і дзвярных праёмаў. Слядоў значных перабудоў на фасадах пры візуальным абследаванні не выяўлена. Унутры дэкаратыўнае аздабленне адсутнічае.