Шыфр
713Г000007_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Маскоўскі раён, вул. Аўтадораўская, 3Д
Датаванне
1912 - 1914 гг.
Апісанне
Асноўны корпус двухпавярховы Е-падобны ў плане. Вуглавыя часткі на галоўным фасадзе вырашаны трохгранным аб'емамі. Сярэдняе крыло ў тарцы завершана пяцігранным аб'ёмам. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і 2 бакавымі рызалітамі, завершанымі двухсхільнымі шчытамі. Пластыка фасада даволі выразная. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шырокімі буйнымі пілястрамі, цягамі, прамавугольнымі спаранымі пілястрамі, філянговымі фрызавымі паясамі, прарэзаны прамавугольнымі аконным праёмамі. Тарцовыя і дваровыя фасады прарэзаны на першым паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім - арачнымі ў шырокіх абрамленнях. Вокны размешаны ў неглыбокіх нішах. На месцы асобных аконных зроблены нішы. Архітэктурна-мастацкую выразнасть будынку надае кантраснае спалучэнне чырвоная цэглы і белых патынкаваных дэталей на фасадах (карнізы, франтоны, пілястры, аконныя ліштвы, сандрыкі). Будынак мае калідорную планіроўку. Па перыметры ўздоўж ад бакавога калідора размешчаны палаты. Аперацыйныя залы на 1-м і 2-м паверхах былі вынесены ў асобны 5-гранны аб'ём дзеля лепшага іх асвятлення. Санітарныя пакоі ў тарцах бакавых крылаў маюць самастойныя ўваходы з двара. Захавалася каваная агароджа лесвіцы і акна лесвічнай клеткі, падлога з плітак.