Шыфр
713Г000007_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Маскоўскі раён, вул. Аўтадораўская, 3А
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Воданапорная вежа разглядаецца ў комплексе з будынкамі чыгуначнай бальніцы, пабудаванай у 1912-1914 гг. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, мастацка-стылёвае рашэнне фасадаў вежы характэрна для архітэктуры гістарызму канца 19 – пачатку 20 ст. Вежа эліпсападобная васьмігранная ў плане. Сцены і дэкор складзены з цэглы і не тынкаваныя. Архітэктурна-мастацкую выразнасць будынку надаюць стылізаваныя формы замкавай архітэктуры Сярэднявечча. У дэкаратыўным афармленні граней шырока выкарыстаны разнастайныя нішы, вокны-байніцы, машыкулі, арнаментальныя фрызавыя паяскі.