зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Апісанне

Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947-1952 гг. па праекту арх. М. Паруснiкава, дзейнага члена Акадэмii архiтэктуры СССР i АН БССР. 

Будынак Дзяржбанка разам з будынкам унiвермага (ГУМ) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаваннi з вул. Ленiна. Будынак уражвае сваёй прастатой i манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канелiраваныя пiлястры карынфскага ордэра на вышыню 4-х паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на 2-iм паверсе, вянчаючы карнiз. Будынак Нацыянальнага банка - помнiк савецкай архiтэктуры з выкарыстаннем класiцыстычнай спадчыны. 

Будынак па пр. Незалежнасці, 20 манументальны ў плане блізкі да літары Г. Атынкаваная паверхня фасадаў iмiтуе каменную муроўку. Першы паверх, вылучаны ў масiўную цокальную частку, цокаль апрацаваны палiраваным гранiтам. Галоўны фасад на ўсю вышыню члянёны канелiраванымi пiлястрамi стылізаванага карынфскага ордэра i рытмам буйных арачных аконных праёмаў 2-3-га паверхаў. Чацвёрты паверх члянёны здвоенымi прамавугольнымі аконнымі праёмамі, пяты - здвоенымі прамавугольнымі і арачнымі вокнамі без дэкору. Галоўны ўваход вылучаны двухкалонным парталам з трохвугольным франтонам. 

Леніна, 14. Мураваны прамавугольны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад арнаментальнай цягай і тонкім арнаментальным фрызавым паяском падзелены на 2 яруса. Фасадная плоскасць ніжняга яруса апрацавана рустам. Асноўны акцэнт зроблены на рашэнні галоўнага ўвахода. У цэнтры фасада размешчаны высокі арачны праём, аформлены руставаным абрамленнем. Галоўны ўваход аформлены парталам з трохвугольным сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах. Над уваходам паўцыркульнае трайное акно. Сцяна першага паверха члянёна высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Цокаль, партал, аконныя абрамленні на першым паверсе абліцаваныя гранітам.