зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адміністрацыйны корпус

Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адміністрацыйны корпус

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000380

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1934 - 1936 гг.

Стыль

Gостканстуктывізм

Апісанне

Будынак інстытута фізікі быў пабудаваны ў 1930-я гг. як лабараторна-друкарскі корпус Акадэміі навук БССР. Згодна з архіўным дакументам, завершана ўзвядзенне лабараторна-друкарскага корпуса ў 1936 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны мінамі, блізка разарваўшыміся бомбамі і пажарам.  У 1948 г. будынак быў адноўлены ў ранейшым аб'ёме па праекце архітэктара Я.Шапіры з прыбудовай новай часткі да галоўнага крыла справа ад цэнтральнага ўвахода. Пры гэтым галоўны фасад набыў новае архітэктурнае рашэнне, характэрнае для таго перыяду. У 1960-я гг. будынак інстытута быў часткова рэканструяваны: да тарцовага левага фасада прыбудавана ўстаўка з праездам, якая злучыла будынак інстытута фізікі з будынкам № 70. Верагодна, у гэты ж час было дабудавана дваровае крыло ў тарцовай частцы. Пазней у 2006 г. гэта крыло было рэканструявана, да яго прыбудавана пераходная галерэя. Праводзімыя ў пасляваенны перыяд рамонты значных змен у выгляд будынка не ўносілі, за выключэннем замены аконнай і дзвярной сталяркі.

Старонка