зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000379

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1930-1940 гг.

Стыль

Постканстуктывізм

Апісанне

Першапачатковы праект галоўнага корпуса Акадэміі навук быў распрацаваны архітэктарам Г.Лаўровым (1930-1933 гг.). У аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі быў пакладзены прынцып функцыянальнай архітэктуры з фасадамі, вырашанымі ў канструктывісцкай стылістыцы. Фактычна ўзвядзенне будынка пачалося ў 1934 г. Пасля таго, як былі закладзены фундаменты, далейшае кіраўніцтва будаўнідтвам было даручана архітэктару I. Лангбарду. Гэта вырашэнне было абумоўлена змяненнем стылявых тэндэнцый у архітэктуры ў 1933-1934 гг., што выклікала  неабходнасць перапрацоўкі праекта. Узяўшы за аснову першапачатковы праект, I.Лангбард перапрацаваў яго такім чынам, што кампазіцыя галоўнага корпуса атрымала характер буйнога ўрачыстага манументальнага збудавання. У будынку Акадэміі навук архітэктар дасягкуў выразнага спалучэння прыёмаў, уласцівых постканструктывісцкаму перыяду. Выразнасць і манументальнасць вобраза зрабілі яго важным акцэнтам архітэктурнага ансамбля цэнтра Мінска. Будаўніцтва было ў асноўным завершана ў 1940 г. У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны і адноўлены да 1949 г.

Старонка