Шыфр
612Г000480_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1593 - 1596 гг.
Стыль
Барока
Комплекс былога кляштара бенедыкцінак уключае касцёл з жылымі карпусамі, два гаспадарчыя карпусы, вежу-званіцу, мураваную агароджу.
Вежа-званіца з уваходнай брамай размешчана з паўночна-ўсходняга боку ў мураванай агароджы кляштара, па цэнтральнай восі ўнутранага дворыка.
У браме захаваліся драўляныя дзверы з двух бакоў аздобленыя каванымі металічнымі накладкамі, малюнак якіх на вонкавым і ўнутраным баках розны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён