Шыфр
212Г000754_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1779 г.
Стыль
Барока
Выдатны помнік архітэктуры позняга барока - ансамбль базыльянскага манастыра - знаходзіцца ў цэнтры Талачына. На сённяшні дзень храм дзейнічае як Свята-Пакроўская царква. Пры ім у манастырскім корпусе адноўлены жаночы манастыр.
Паводле пісьмовых крыніц базыльянскі манастыр у Талачыне быў заснаваны Сангушкамі ў 1769 г. Першапачаткова ён быў драўляны, у ім пасяліліся 6 манахаў.
Манастырскі мураваны корпус быў пабудаваны ў 1779 г. Корпус двухпавярховы прамавугольны ў плане. У ім налічвалася 8 келляў, была трапезная з кухняй. Жылы корпус быў крыты гонтай. Памяшканні перакрыты скляпеннямі. У цэнтры будынка размяшчалася лесвіца.
Пры манастыры існаваў агарод, у двары стаялі драўляныя флігель, свіран, піўніца, вазоўня, стайня, лядоўня. Ад вуліцы манастыр быў абнесены мураванай агароджай, з другіх бакоў - драўляным парканам.
З 1779 г. пры манастыры дзейнічала павятовая 4-х класная школа.
Пасля скасавання ўніі ў 1839 г. талачынскі манастыр стаў праваслаўным і быў прыпісаны да аршанскага Пакроўскага мужчынскага манастыра, таксама былога базыльянскага.
У Вялікую Айчынную вайну Свята-Пакроўская царква і манастырскі корпус захаваліся, істотных пашкоджанняў не атрымалі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён