Шыфр
212Г000754_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1604 г.
Выдатны помнік архітэктуры позняга барока - ансамбль базыльянскага манастыра - знаходзіцца ў цэнтры Талачына. На сённяшні дзень храм дзейнічае як Свята-Пакроўская царква. Пры ім у манастырскім корпусе адноўлены жаночы манастыр.
Будаўніцтва царквы даследчыкі адносяць да 1796 г. Па іх меркаванні, яна была пабудавана на месцы драўлянага касцёла, заснаванага ў 1604 г. Сапегам, і першапачаткова была ўніяцкай.
Мураваная царква ўяўляе сабой трохнефную дзвюхвежавую базіліку з прамавугольнай апсідай і дзвюма сакрысціямі. Асноўная ўвага ўдзялялася архітэктурнай апрацоўцы галоўнага фасада, што характэрна для мастацкай канцэпцыі барока. Цэнтральная частка фасада вянчаецца фігурным атыкавым франтонам з галоўкай у завяршэнні. Гранёныя трох'ярусныя бакавыя вежы, завершаныя цыбулінамі, узмацняюць дынаміку агульнай кампазіцыі. Гарызантальная расшыўка цокаля на галоўным фасадзе падкрэслівае вертыкальны рух верхняй плоскасці фасада. Такі прыём выкарыстаны ў Сафійскім саборы ў Полацку, Петрапаўлаўскай царкве ў Беразвеччы, касцёле езуітаў у Пінску, Георгіеўскім касцёле ў Варнянах, касцёле ў Быстрыцы і інш.
Алтарны фасад завяршаўся манументальным фігурным атыкам. Бакавыя фасады вырашаны спрошчана, чляняцца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
Пасля скасавання ўніі ў 1839 г. талачынскі манастырскі комплекс стаў праваслаўным і быў прыпісаны да аршанскага Пакроўскага мужчынскага манастыра, таксама былога базыльянскага.
У Вялікую Айчынную вайну Свята-Пакроўская царква і манастырскі корпус захаваліся, істотных пашкоджанняў не атрымалі. Рамонты царквы праводзіліся ў 1993 г. і вядуцца цяпер, пачынаючы з 2001 г. За час існавання царквы значных перабудоў не адбывалася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён