Шыфр
713Г000104_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1860 - 1890 гг.
Багадзельня (прытулак для бедных і інвалідаў) пры яўрэйскай больніцы была створана ў 1829 г. Утрымлівалася таксама на сродкі Мінскага яўрэйскага таварыства. Будынак, які захаваўся ў перабудаваным выглядзе, быў пабудаваны ў 1860-1870-я гг. на бальнічным двары па чырвонай лініі вул. Губернатарскай (сучасная вул. Леніна).
У пасляваенны перыяд у ім размясцілася вочнае аддзяленне. У канцы 1950-х гг. гэты корпус і вышэйапісанныя будынкі былой багадзельні аб'ядналі ў адзін аб'ём. У наш час у будынку знаходзіцца афтальмалагічнае аддзяленне і лазерны цэнтр. Будынак трохпавярховы складаны ў плане. У архітэктурным упрыгожванні захаваліся аконныя абрамленні прамавугольных аконных праёмаў 1-га і 2-га паверхаў, цяга.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён