зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: будынак (тэрапеўтычны корпус)

Шыфр

713Г000104_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, г. Мінск, вул. Леніна, 30/10 (інв. № 500/С-48273)

Датаванне

1860 - 1890 гг.

Апісанне

Мураваны будынак бальніцы па ўскосных звестках быў пабудаваны ў 1860-1870-я гг. У архіўным дакуменце, датаваным 1878 г., паведамляецца, што бальніца знаходзіцца ва ўласным мураваным доме, пабудаваным Мінскім яўрэйскім таварыствам. У 1960-1961 гг. к тарцоваму паўднёва-ўсходняму фасаду зроблена невялікая прыбудова.Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане. Сцены атынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад мае лаканічнае архітэктурнае рашэнне. Гарызантальна падзелены цягай паміж 1-м і 2-м паверхамі, завершаны прафіляваным карнізам. Фасадная плоскасць падзелена лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых абрамленнях.