Шыфр
312Г000324_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1890 - 1893 гг.
Стыль
Гістарызм з элементамі готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну
Сядзібна-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх уяўляе сабой яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва кан. ХІХ - пач. ХХ ст. эклектычнага накірунку.
Комплекс гаспадарчых пабудоў прадстаўлены будынкам былога вінзавода, стайнямі, складскім памяшканнем, у афармленні якіх выкарыстаны розныя архітэктурныя элементы.
Уязная брама і агароджа мураваныя. Брама мае ў цэнтры шырокі спічасты пралёт, фланкіраваны гранёнымі стройнымі двух'яруснымі вежамі. Фасадная плоскасць вежаў і брамы дэкарыравана спічастымі нішамі. Сцяна над пралётам завершана зубцамі, вежы завершаны арнаментальным фрызам і карнізам. З правага боку прымыкае калітка, вырашаная лучковым праёмам у сцяне, фланкіраванай лапаткай. Праём каліткі дэкарыраваны руставаным абрамленнем. Сцяна завершана аркатурным поясам, карнізам і зубцамі. Вуглавую лапатку вянчае слупок пад двухсхільным дахам, дэкарыраваны нішамі ў форме біфорыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён