зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы "Альберцін": брама

Комплекс былой сядзібы "Альберцін": брама

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000499_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

першая палова ХІХ ст.

Стыль

Позні класіцызм, эклектыка, мадэрн

Апісанне

Сядзібна-паркавы комплекс быў створаны графам Войцехам Пуслоўскім у першай палове ХІХ ст. на месцы фальварка, які адносіўся да ключа Шыдловічы.  

Першапачаткова В. Пуслоўскі пасяліўся ў двары, заснаваным яшчэ Бжастоўскімі. Побач знаходзілася існаваўшая з XVІІ ст. папяровая фабрыка, якую ён значна пашырыў. Сюды ж В. Пуслоўскі перамясціў з Хомска суконную і дывановую фабрыкі, пабудаваў заезны дом. У 1833 г. стары сядзібны дом, які дастаўся ад Бжастоўскіх, згарэў, таму наступны ўладальнік маёнтка Уладзіслаў Пуслоўскі вырашыў закласці тут новую сядзібу.

Новая сядзіба атрымала назву Альберцін. Ансамбль сядзібы меў характэрны для эпохі станаўлення капіталізму напрамак. У адзіным комплексе былі аб'яднаны сядзібны дом, службовыя пабудовы, фабрыка, стайня, млын. Будынкі былі абмежаваны пейзажным паркам, які на берагах возера пераходзіў у шырокі лесапарк. 

Галоўны ўезд у сядзібу быў аформлены брамай у выглядзе невысокіх цагляных пілонаў і прымыкаючых да іх сцен, у якіх былі зроблены праёмы калітак. Пілоны брамы вырашаны ў простых, лаканічных архітэктурных формах. У іх дэкоры выкарыстаны руст і нескладанага профілю архітэктурныя абломы. 

На сённяшні дзень у "сядзібным доме" размешчаны гарадскі дом культуры, "стайня" адрамантавана ў пач. 2000-х гг. пад маладзёжны цэнтр адпачынку, а флігель выкарыстоўваецца як спартыўны клуб.

Старонка