Шыфр
412Г000499_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. п. ХІХ ст.
Апісанне
Сядзібна-паркавы комплекс быў створаны графам Войцехам Пуслоўскім у першай палове ХІХ ст. на месцы фальварка, які адносіўся да ключа Шыдловічы. Менавіта Войцех Пуслоўскі пачаў фарміраваць фабрычны пасёлак, які атрымаў назву Альбярцін.
Войцех Пуслоўскі пасяліўся ў двары, заснаваным яшчэ Бжастоўскімі. Побач знаходзілася існаваўшая з XVII ст. папяровая фабрыка, якую ён значна пашырыў. Сюды ж В. Пуслоўскі перамясціў з Хомска суконную і дывановую фабрыкі, пабудаваў заезны дом. У 1833 г. стары сядзібны дом, які дастаўся ад Бжастоўскіх, згарэў, таму наступны ўладальнік маёнтка Уладзіслаў Пуслоўскі вырашыў закласці тут новую сядзібу.
У 1927 г. ў Альбярціне была заснавана кардонная фабрыка "Альбярцін". Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 г. папяровая фабрыка была адноўлена і дзейнічае цяпер.
У 1965 г. фабрычны пасёлак Альбярцін далучаны да г. Слоніма.
Парк – комплекс абмежаваны паркам пейзажнага тыпу, які на берагах возера пераходзіць у шырокі лесапарк.