зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000571_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Стыль

Неараманскі стыль з элементамі мадэрна

Апісанне

Алесіна - маёнтак на поўдні сучаснага Смалявіцкага раёна, які некалі ўваходзіла ў шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства. 

Будынак бровара Т-падобны ў плане. Складаецца з 4 абʼёмаў, накрытых пакатымі двухсхільнымі дахамі з шчытамі ў тарцах. У агульнай кампазіцыі будынка дамінуе высокі абʼём, які выступае невялікім рызалітам за плоскасцьгалоўнага фасада. Сіметрычная вось дзеліць корпус на 2 роўныя крылы, пастаўленыя перпендыкулярна да асноўнага абʼёму. Сцены будынка ўзведзены з каменя-валуна, вуглы і абрысы шчытоў выкананы з цэглы ў выглядзе лапатак. Дэкаратыўная апрацоўка збудаванння сціплая.

Комплекс будынкаў – помнік прамысловага будаўніцтва.

Старонка