зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000571_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Стыль

Неараманскі стыль з элементамі мадэрна

Апісанне

Алесіна - маёнтак на поўдні сучаснага Смалявіцкага раёна, які некалі ўваходзіў у шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства. 

Адзін з элементаў маёнтка - гараж. Быў пабудаваны ў 1900 г. у неараманскім стылі з элементамі мадэрна. Будынак гаража прамавугольны ў плане, вырашаны ў выглядзе магутнага паралелепіпеда, накрытага двухсхільным дахам. Цагляныя сцены расчлянёны плоскімі лапаткамі, паміж імі на ўсходнім і заходнім фасадах зроблены паўцыркульныя нішы і аконныя праёмы. Глухія тарцовыя сцены завершаны трохвугольнымі франтонамі, у тымпанах якіх паўцыркульныя вокны. Простае дэкаратыўнае вырашэнне фасада прадыктавана ўтылітарным прызначэннем будынка. 

Старонка