Шыфр
613Г000571_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г.
Стыль
Неараманскі стыль з элементамі прамысловага мадэрна (эклектыка)
Алесіна - маёнтак на поўдні сучаснага Смалявіцкага раёна, які некалі ўваходзіла ў шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства.
Будынак гаспадарчай прыбудовы пабудаваны ў 1900 г. з цэглы. Дом з гаспадарчай прыбудовай мае Т-падобную планіроўку, падзелены 2 капітальнымі сценамі на 3 часткі. Бакавыя двухпавярховыя, завершаны пакатнымі дахамі, цэнтральныя трохпавярховыя, вылучана рэзалітам пад двухсхільным дахам. З паўднёвага боку да корпуса прыбудаваны з цэглы і каменю нізкі аднапавярховы будынак. Сцены збудавання прарэзаны паўцыркульнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, люкарнямі, паўцыркульнымі варотамі. У дэкаратыўным убранстве фасадаў выкарыстанны нішы, лапаткамі, ліштвы з броўкамі і карнізамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён