зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000571_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1900 г.

Стыль

Неараманскі стыль з элементамі мадэрна

Апісанне

Алесіна - маёнтак на поўдні сучаснага Смалявіцкага раёна, які некалі ўваходзіў у шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства. 

Адзін з элементаў маёнтка - склад. Пабудаваны ў 1900 г. у неараманскім стылі з элементамі мадэрна. Будынак склада прамавугольны ў плане, вырашаны ў выглядзе магутнага паралелепіпеда, накрытага двухсхільным дахам. Цагляныя сцены расчлянёны плоскімі лапаткамі, паміж імі на ўсходнім і заходнім фасадах зроблены паўцыркульныя нішы і аконныя праёмы. Простае дэкаратыўнае вырашэнне фасада прадыктавана ўтылітарным прызначэннем будынка. 

Адметныя асаблівасці будынка ў тым, што яму надаюць каларыт спалучэнне рознакаляровых камянёў і чырвонай неатынкаванай цэглы.

Старонка