зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы Беліца: парк

Шыфр

212Г000750_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

п. пал. ХІХ ст.

Апісанне

Парк з усіх бакоў акружаў палац і меў характар пейзажных садоў. Яго замыкаў квадрат алеі, абсаджаны ліпамі па старажытнапольскаму ўзору. Ад уезду і да процілеглых бакоў цягнуліся старажытныя газоны без дрэў, з разбітымі на іх клумбамі руж і другіх кветак, якія змяняліся ў адпаведнасці з сезонам і вырошчваліся ў аранжэрэях і цяпліцах, размешчаных непадалёку ад палаца. Збоку газона раслі па аднаму, групамі: дубы, ліпы, каштаны, елкі і бярозы. Да акружанага маляўнічымі садамі дома вяла класічная ліпавая алея.  У 1970-я гады замест старых дрэў высаджваліся маладыя тых парод, якія раслі першапачаткова. Захаваліся фрагменты алей парка. Адна з іх вядзе да штучнага вадаёма, другая - ліпавая, - да цэнтральнага ўвахода ў будынак.