Шыфр
212Г000750_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г.
Апісанне
БЫЛЫ СПІРТЗАВОД (адміністрацыйна-вытворчы будынак). Складаны ў плане адна-двухпавярховы будынак змураваны з часанага каменю i цэглы. Пластыка фасадаў выразная, архітэктурны дэкор выкананы з лякальнай цэглы.
СПІРТАСХОВІШЧА. Цагляны васьмігранны вежападобны будынак размешчаны побач з спіртзаводам. Завершаны покатым шатровым дахам.
СКЛАД. Размешчаны насупраць спіртзавода, праз дорогу. Трохпавярховы з подвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасадныя сцены змураваны з цэглы i каменю.
МАЛОЧНЯ. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак змураваны з цэглы. Быў накрыты двухсхільным дахам (цяпер адсутнічае). Вуглы будынка вылучаны лапаткамі.
КАРОЎНІК. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак торцовым фасадам прымыкае да малочні з паўднёвага боку. Накрыты двухсхільным дахам.